Грамадскія актывісты Гародні – пра День вайсковай славы



Грамадскія дзеячы Гарадзеншчыны ў канцы 90-х пачатку 2000-х адзначалі Дзень Беларускай Вайсковай Славы каля Каложскай царквы, дзе знаходзіцца памятны знак “Пагоня на Грунвальд”.  Там адбываліся масавыя мерапрыеммтвы з удзелам бардаў і рыцарскіх клубаў.

Сваімі ўржаннямі пра 8 верасня падзяліўся старшыня гарадзенскай арганізацыі БНФ Вадзім Саранчукоў:

 – Для мяне гэта сапраўды гістарычная падзея. Гэта тая падзея, якая ў будучым у Беларусі павінна святкавацца на дзяржаўным узроўні, замест 23 лютага, якое для Беларусі сапраўды невядома што. На жаль, на сённяшні дзень не праходзяць вялікія масавыя акцыі, як гэта было напрыканцы 90-х – напачатку 2000-х. Свята стала для нацыянальна арыентаванай, нацыянальна свядомай часткі беларускага грамадства, для тых людзей, якія памятаюць пра гэтую падзею.

Свята ў 1990-х – пачатку 2000-х гг збірала ў цэнтры Гародні па некалькі тысяч чалавек.

137cfe01-e499-4f55-bd17-6b020f1a718a_cx3_cy0_cw65_mw1024_s_n_r1

Узгадвае каардынатар кампаніі “Права Выбару” па Гарадзеншчыне Сяргей Верамеенка:

– 8-га верасня першы раз мне запомнілася вялікім святкаваннем у пачатку 90-х каля Каложскай царквы. Гэта быў акурат час, калі я вярнуўся з савецкага войска. І я пабачыў гэтае свята ва ўсёй яго прыгажосці – з рыцарамі, з рыцарскмімі клубамі, са сцягамі, з Пагоняй, – гэта было проста ўзрушальна.

Сёлета святкавання Дня Беларускай Вайсковай Славы ў Гародні не будзе. Актывісты адзначаць гэты дзень у сяброўскай кампаніі ці ў сямейным коле.

11216793_942885529151952_5114071776061725070_n-642x336

Аднак менавіта ў гэты дзень трэба ўзгадаць усіх ваяроў, што змагаліся за Беларусь, лічыць гарадзенец, рэдактар беларускай службы ўкраінска-беларускага рэсурсу «InformNapalm» Дзяніс Івашын: 

– Гэта праява беларускага змагарскага духу. Беларусы праявілі сябе і ў сярэднявеччы, і ва ўзброеным змаганні, перадусім, супраць маскоўскага ворага. Я лічу, што традыцыя пераемнасці адсочваецца і зараз. Яна працягваецца лепшымі сынамі Беларусі, якія ўдзельнічаюць ва ўзброеным змаганні толькі ўжо на тэрыторыі Украіны супраць расейскай агрэсіі.

Дзяніс Івашын лічыць, што жыхарам Беларусі 8-га верасня трэба таксама ўзгадаць усіх ваяроў, што ўдзельнічалі ў вызвольных паўстаннях, і спадзяецца, што гэты дзень калісьці стане дзяржаўным святам.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота informnapalm.org