У цэнтры Слоніма абаранялі дзяцей



Слонімскае раённае свята, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей, пачалося ў нядзелю, 29 траўня, у цэнтры горада над Шчарай. Ад Свята-Праабражэнскага сабора праз увесь цэнтр горада прайшоў марш у абарону дзяцей. У маршы прынялі ўдзел дзеткі розных узростаў, іх бацькі і бабулі з дзядулямі, а таксама праваслаўныя святары.

Завяршыўся марш у скверыку насупраць драмтэатра. Тут адбыліся канцэрт “Усе мы родам з дзяцінства”, конкурс дзіцячых калясак, акцыя “Пастаў свечку”, якая звяртала ўвагу грамадскасці на дэмаграфічную сітуацыю ў Беларусі, пытанні здароўя жанчын і праблемы абортаў.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара