Экалагічная катастрофа на Дняпры працягвацца



У сярэдзіне жніўня аршанцы назіралі вялікую кольскасць мёртвай рыбы, якая плыла з Расеі. Пасля з’явілася рыба не мёртвая, а паўмёртвая яе вылоўлівалі людзі і некуды цягнулі – магчыма на продаж. Цяпер лічыцца, што “Дняпро прыходзіць у норму”, але да нормы вельмі далёка. Пакуль што Дняпро проста ўваходзіць у свае берагі, вада адступае, агаляючы абсалютна чорную траву і мёртвую рыбу, якая высахла на сонцы да стану таранкі.

IMG_7431

 Вада ў Дняпры цяжкая, брудная, ліпкая

Адмыслоўцы кажуць, што структура вады змянілася ад вялікай колькасці арганікі ў вадзе – фактычна трупнай атруты. У вадзе загінула не толькі рыба, але і водныя расліны:  чорныя, як згарэлыя  водарсці, пачарнелае лісце гарлачыкаў.

IMG_7433

 Брудная вада з пенай – выгляд з маста ў цэнтры Воршы

Афіцыйная версія – у Расеі вада разлілася з-за павадкі і затапіла кусты і траву, якія загнілі і ўзровень кіслароду ў вадзе наблізіўся да нуля. І ўсё гэта пры высокай тэмпературы паветра, таму рыбы задыхнуліся. Але карціна больш характэрная для азёраў, цяжка ўявіць, што такое мгачыма ў Дняпры з хуткай плынню. Яшчэ адна версія, якая актыўна абмярковаецца на форумах і ў сацыяльны сетках – выкід з заводу мініральных угнаенняў у Смаленскай вобласці. Такое ўжо было ў 1986 годзе, і рыбы пасля ў Дняпры не было 20 гадоў.  IMG_7432

Брудная вада з пенай – выгляд з маста ў цэнтры Воршы

Цяпер у Дняпры ў Воршы ніхто не купаецца і не ловіць рыбу.

Беларускае Радыё Рацыя