Экалагічная выстава “Сам-насам з кліматам” у Гародні



Выстава, што спалучае тры розныя віды мастацтва: карыкатуру, малюнак і фатаграфію, адкрылася ў цэнтры Гародні.

kar5Гарадзенская выставачная зала ў межах афіцыйнага візіту Пасольства Швецыі на Гарадзеншчыну прыняла ў сваіх сценах беларуска-шведскі праект “Сам–насам з кліматам”, на яго адкрыццё завітаў пасол Каралеўства Швецыя ў Беларусі  Марцін Оберг:

– Насамрэч, гэта тры выставы ў адной. Мы вельмі радыя, што змаглі так хутка ўсё арганізаваць, літаральна за 2-3 тыдні. Шведская частка выставы “Сам–насам з кліматам” на самой справе пачалася з праекта, які быў у 2011 годзе.

Грыцкевіч Іван Дзмітрыевіч, дырэктар дзіцячай масастацкай школы Гародні:

– Працы зроблены менавіта для гэтага праекта “Экалагічная мазаіка”. Вядома, дзіцячыя работы вельмі шчырыя, яскравыя. Зробленыя ад сэрца.

Трэцяй часткай выставы з’яўляюцца фотапрацы гарадзенца Сяргея Курылы. Два дзясяткі здымкаў распавядаюць пра жыццё ў беларускай “Зоне адчужэння”, куды фатограф патрапіў год таму. Усе тры выставы падрыхтаваны пры падтрымцы Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь і Шведскага Інстытута.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня