Электратавары ў манастыры



У помніку архітэктуры „Былы францысканскі манастыр”у Воршы  адкрылася крама электратавараў.

krama

Францысканскі манастыр — будынак за крамай „Віцязь” па вуліцы Савецкай у Воршы быў пабудаваны разам з касцёлам святога Антонія (знаходзіўся прыблізна на месцы „Віцязя”) у XVIII стагоддзі, калі насельніцтва горада было пераважна каталіцкім.

Пасля аднаго з антырасійскіх паўстанняў XIX стагоддзя расейскія ўлады закрылі манастыр, тады пад рэпрэсіі патрапілі ўсе цэрквы, акрамя рускай праваслаўнай.

У 60-я гады ХХ стагоддзя касцёл святога Антонія быў знішчаны, а жылы корпус аддадзены пад жыллё. У тую ж хвалю знішчэнняў культавых будынкаў была знішчана і царква базыльянскага манастыра.

Да 2008 года ў будынку пражывалі людзі, але пад Дажынкі помнік быў выселены, а будынак чамусьці перададзены не каталікам, а праваслаўнай царкве.

Традыцыйна, на рэстаўрацыю ў царквы грошай не аказалася. У выніку, увесь час, колькі манастыр быў ва ўладаннях праваслаўнай царквы, столькі ён і не выкарыстоўваецца, і не рэстаўруецца. Але ў канцы 2015 года частка будынка знайшла сваё прызначэнне не ў рэлігійных мэтах, а камерцыйных. Царква здала частку будынка пад краму электратавараў.

orsha.eu