„European Urban Institute” ладзіць семінар у Берасці



У нядзелю 20-га сакавіка ў Берасці адбудзецца навучальны семінар па сучасных тэхналогіях Маніторынгу стану гістарычных аб’ектаў Усходняй Еўропы і Беларусі.

Арганізатарам сустрэчы выступае “European Urban Institute”. На семінар запрашаюць усіх, хто жадае задакументаваць стан гістарычных будынкаў і аб’ектаў горада і рэгіёна. Кажа гісторык архітэктуры Ірына Лаўроўская:

– Хто захоча ўдзельнічаць у напаўненні гэтай базы дадзеных, там будуць прадстаўлены як раз чыста такія тэхнічныя спосабы, як туды зайсці, як запаўняць. Будзе прадстаўлена таксама такая рэч, як тэрміналагія, якой мы карыстаемся. Безумоўна аматары проста могуць сфатаграфаваць і прынесці інфармацыю пра будынак, але важна тое, што на гэтай базе дадзеных будуць працаваць прафесіяналы, то бок гісторыкі архітэктуры і мастацтва.    

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце ініцыятывы.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце