Фатограф Антон Матолька не дамогся справядлівасці ў судзе



Вярхоўны суд пакінуў рашэнне па позве фатографа і блогера Антона Матолькі супраць Белдзяржтэлерадыёкампаніі без зменаў.

14225610_1171962062860682_3550370133430327507_n

Суд сцвердзіў, што здымак паўночнага ззяння не з’яўляецца мастацкім творам. Эксперт Андрэй Чупрынскі не знайшоў у здымках Матолька мастацкіх праяў, адзначыўшы, што паўночнае ззянне з’яўляецца выключна сацыяльнай з’явай. Суддзя Вярхоўнага суда Віктар Коўшун палічыў меркаванне эксперта кампетэнтным і слушным.

14192566_1171962099527345_3401137085093693957_n

“Суд на жаль прайшоў па лепшых канонах абсурднага жанру,” – гаворыць Антон Матолька:

– На мінулым пасяджэнні, калі пракурор падтрымліваў ва ўсіх патрабаваннях, адхіляў усе нашы хадайніцтвы і падтрымліваў ва ўсіх патрабаваннях адказчыка, адразу щсё зразумела. Калі ў першы дзень яна сідзела і мы я пашкадавалі нават, боя на па сутнасці проста сядзела, то ў другі дзень яе слова ў нейкім сэнсе было вырашальным. Мы чакалі і спадзяваліся.

“Адмоўнае рашэнне было прагназуемым, але мы чакалі лепшага,” – дадаў Матолька.

14183700_1171962192860669_4553258456658382982_n

Апроч таго Вярхоўны суд абавязаў Матольку выплаціць 89 рублёў 40 капеек эксперту Чупрынскаму за правядзенне адпаведных прац. Фатограф звярнуўся ў суд пасля таго, як БТ выкарыстала ягоныя фотаздымкі ў тэлеперадачы без згоды аўтара. Ён патрабаваў ад Белдзяржтэлерадыёкампаніі сплаціць 1 капейку за маральную шкоду.

severnoe_siyanie_vyazynka_motolko_1

Фотаздымак паўночнага ззяння, які Белдзяржтэлерадыёкампанія выкарыстала без згоды аўтара.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота facebook.com/Mediakritikaby