Фестываль аднаго двара ў Берасці



Культурная прастора тэатра “Крылы халопа” арганізавала мерапрыемства, у межах якога можна далучыцца да розных актыўнасцей, звязаных з экалагічным ладам жыцця і ўпарадкаваннем жыццёвай тэрыторыі.

IMG_6036_s

Напрыклад, зрабіць дамок ці кармушку для птушак, пафарбаваць дзіцячыя арэлі, паспрабаваць сябе ў шоўкаграфіі або  дапамагчы ландшафтнаму дызайнеру аздобіць кветнік. Усё гэта цэлы суботні дзень праходзіць у двары дома на вуліцы Халтурына, дзе “Прастора КХ” здымае памяшканне, і адрасавана найперш жыхарам прылеглых дамоў, як кажа адзін з арганізатараў фестывалю Сяргей Гайко:

– Зараз ёсць рэальная магчымасць штосьці змяніць сваімі сродкамі, сіламі: пасадзіць куст, зрабіць лаўку ці пафарбаваць турнікі. Пазней будзе фільм і дыскусія.

Мясцовыя жыхары сапраўды зацікавіліся і прынялі ўдзел у “Экалёсе”, але большая частка ўдзельнікаў адмыслова прыехала ў двор на Халтурына з іншых частак горада.

Алеся Лугавая, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара