Фірмовы водар Беларусі ад парфумера з сусветным імем



Фірмовы водар Беларусі прэзентавалі ў выглядзе духоў пад загадкавай назвай «PaVetra».

pavetra_9

Палявыя кветкі, ранішняя раса, скошаны луг – так пахне Беларусь на думку Сафіі Гройсман – нашай суайчынніцы і парфумера з сусветным імем.

У Менску водар прадставіў яе вучань. Ідэя стварыць свой непаўторны пах «роднага краю» з’явілася яшчэ 10 год таму і стала своеасаблівым апагеем творчасці знакамітага парфумера. Духі сталі прызнаннем у любові краіне і яе жыхарам. Гэта нават відаць у афармленні. Водар, які, напэўна, стане яшчэ адной візітнай карткай, ужо ацанілі і замежныя госці.

Прэзентацыя першага паху Беларусі прайшла ў Нацыянальным гістарычным музеі.

Паводле  ont.by

Фота lambreshop.by