Флэшмоб ад „Змены”: „У труне бачылі вашыя падаткі”



Актывісты моладзевага крыла «Змена» кампаніі «Гавары праўду» правялі ў нядзелю, 31 студзеня, у Менску «антыпадатковы» флэшмоб.

Некалькі чалавек прынеслі на прыступкі Інспекцыі па падатках і зборах Менска труну з надпісам па-руску «У труне бачылі вашы падаткі» і плакат, які заклікае спыніць падатковыя паборы з беларусаў. Гэта была першая акцыя «Змены» ў Менску пасля паўтарагадовага перапынку.

nn.by