Французы падаравалі дзецям з хоспіса казачны спектакль



Выхаванцам гарадзенскага дзіцячага хоспіса і проста маленькім  гарадзенцам, што прыйшлі 17 студзеня ў Музей гісторыі рэлігіі паказалі спектакль пра веру ў цуд на Каляды.  Казка мела назву  «Таму што ўсё магчыма на Каляды! » і яе паказалі французскія артысты — прадстаўнікі Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Тэатро».  Акцёры прыязджаюць у Гародню ўжо чатыры гады запар, каб паказваць спектаклі дзецям з інваліднасцю і іх блізкім.

Пра акцыю распавядае кіраўнік гарадзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Шульга:

— Паказаць якая можа быць дабрачыннасць, калі сапраўдныя французскія акцёры прыязджаюць і паказваюць дабрачынны спектакль пра дабро пра цуды, якія адбываюцца раз у год, але хацелася б, каб такія цуды былі ўвесь год.

Кацярына, перакладчык:

— Мы ўжо некалькі гадоў запар прыязджаем у Гародню і паказваем розныя спектаклі. Гэтым разам мы таксама прыехалі з каляднай казкай. Яна расказвае, што калі вы моцна верыце ў нешта і надзвычай хочаце, дык цуд абавязкова здзейсніцца: асабліва на Раство.

Марыя Бразінская, псіхолаг дзіцячага хоспіса:

— Такія акцыі патрэбныя не толькі для таго, каб дапамагчы фінансава,дзякуючы акцыям продаж-дзеткам, але і прыцягнуць увагу гарадзенцаў да праблемаў дзяцей з інваліднасці і самотнасці іх сем’яў.

Кожны маленькі гарадзенец, які прыйшоў на спектакль пасля прадстаўлення меў магчымасць сфатаграфавацца з французскім Дзедам Марозам і атрымаў невялічкі падарунак ад гарадзенскага дзіцячага хоспіса.

Беларускае Радыё Рацыя