Funny-сані нагадалі пра Slonim Snowparty



У суботу, 23 студзеня, у слонімскім мікрараёне Энка адбыўся першы зімовы фестываль “Funny-сані”. І хоць ён быў не шматлюдны, але тыя хто прыйшоў, змаглі вольна пакатацца на санках з горкі, альбо на санях, паспрабаваць шашлыкі.

Але гэты фестываль слонімцам чамусьці нагадаў Slonim Snowparty, які мясцовая моладзь вырашыла правесці ў канцы студзеня 2014 года. Менавіта тады ў гэтым мікрараёне Энка сабраліся некалькі чалавек і вырашылі пакатацца на санках. Але катання з горкі тады не атрымалася. Бо міліцыя забараніла мерапрыемства, а тых, хто паспрабаваў з горкі праехаць на санях, забралі ў аддзел. Маўляў, катанне з горкі – гэта несанкцыянаванае мерапрыемства. Так што ў Слоніме, каб пакатацца з горкі, трэба браць дазвол ў чыноўнікаў і ў міліцыі.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім