Ганебная “атракцыя” на тэрыторыі Берасцейскай крэпасці



Наведнікам мемарыяльнага комплексу ў Берасцейскай крэпасці прапануюць “атракцыю” – сфатаграфавацца ў форме НКВД. Адразу пасля ўваходу праз “зорку” стаіць намёт індывідуальнага прадпрымальніка, дзе відавочна са згоды музейнай адміністрацыі культывуецца такая “забава”.

Захопнікі Беларусі ў форме НКВД фізічна вынішчылі 90% беларускай інтэлігенцыі, нішчылі царкву і хрысціянскую веру, сапраўдных гаспадароў. Яны вынішчалі ўсё, каб не засталося ў людзей памяці, каб тыя забыліся на беларускасць і свае карані. І цяпер на гэтай залітай беларускай крывёю, сьлязьмі, запоўненай плачам, стогнамі і пакутамі зямлі людзям на тэрыторыі незалежнай Беларусі прапануюць “атракцыю” – фота ў форме НКВД.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Паўлюк Гарбуз, Беларускае Радыё Рацыя