Ганну Канапацкую не пусцілі ў будынак Бярозаўскага РАУС



Незалежная дэпутатка Ганна Канапацкая заяўляе пра парушэнне закона. Дэпутатка ўвечары панядзелка накіравалася ў Бярозу, каб сустрэць з ізалятара свайго паплечніка па Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Кабанава.

У парушэнне закону аб статусе дэпутата Канапацкую не пусцілі ў будынак Бярозаўскага РАУС, дзе яна хацела атрымаць інфармацыю:

– Калі ласка, выйдзіце і адкрыйце дзверы. Я не пытаюся, што робіць ваш дзяжурны.  Я кажу вам, што стаю тут ужо 10 хвілін і хачу трапіць у будынак міліцыі.

– Уяўляеце, калі б тут адбывалася якое правапарушэнне ці нават цяжкае злачынства? І што, чалавек не можа разлічваць на дапамогу міліцыі, бо яны забарыкадзіраваліся ад сваіх жа грамадзян?!

Ганна Канапацкая зрабіла запіс у кнізе скаргаў, і плануе паведаміць пра парушэнне міліцыянтамі закону міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча.

 

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза