Гарадзенец прапануе зрабіць пакой “Бацькоў і дзетак”



Гарадзенец Ігар Банцар прапануе  зрабіць на беларускіх вакзалах пакой “Бацькоў і дзетак” замест існуючых пакояў “Маці і дзіцяці”.

b4

Грамадскі актывіст звярнуўся з такім запытам ў Міністэрства транспарту і лічыць існуючую сітуацыю гендэрнай няроўнасцю.

Кажа Ігар Банцар:

– Адказ з міністэрства мяне здзівіў – аказваецца, каб памяняць таблічкі на дзвярах пакояў аўтавакзалаў, Міністэрству транспарту трэба ўзгадніць гэта з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, куды быў перанакіраваны мой зварот у мэтах удасканалення гендэрнага заканадаўства.

Гарадзенец збіраецца дабівацца гендэрнай роўнасці законным шляхам праз накіраванне лістоў у розныя інстанцыі і міністэрствы.

b1

b2

b3

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня