Гарадзенка стала першай віцэ-міс на конкурсе Super Model Universe 2016



Гарадзенка Лізавета Шыкуць стала першай віцэ-міс на конкурсе Super Model Universe 2016, які праходзіў у сталіцы Балгарыі з 1 па 5 лістапада.

mis

Дзяўчына атрымала пуцёўку на конкурс пасля ўдзелу ў „Міс Гародня – 2016″, дзе яе заўважыла нацыянальны дырэктар міжнародных конкурсаў прыгажосці Святлана Кузняцова ( „Місіс Сусвет – 2013″).

mis3

На галоўны тытул прэтэндавалі прадстаўніцы больш чым 30 краін, перамога дасталася дзяўчыне з Аўстраліі.

mis2

Сярод мужчын Беларусь прадстаўляў 19-гадовы Андрэй Ладонька-Свадкоўскі з Бабруйска, лепшым быў прызнаны вядомы тэлевядучы і акцёр з Індыі.

Конкурс Super Model Universe закліканы адкрываць новыя імёны свету моды і даваць старт маладым і перспектыўным мадэлям. Да ўдзелу запрашаліся дзяўчаты ад 18 да 22 гадоў ростам не менш за 175 см і маладыя людзі 18-23 гадоў не ніжэй за 180 см. На працягу трох дзён дзяўчыны ўдзельнічалі ў дэфіле, дэманстравалі модныя ўборы і аксэсуары. З мадэлямі працавалі вядомыя стылісты.

Паводле БелТА

Фота з Instsgram.com