Гарадзеншчына – самая малаколькасная вобласць Беларусі



Гарадзеншчына з’яўляецца самай малаколькаснай вобласцю на тэрыторыі Беларусі. Дадзеныя, агучаныя нацыянальным статычным камітэтам, сведчаць пра тое, што колькасць насельніцтва Гарадзенскай вобласці на 1 ліпеня склала крыху больш за мільён чалавек.

На думку гарадзенцаў, у сітуацыі, калі смяротнасць вышэй за нараджальнасць, дзяржава павінна прыкладаць высілкі для стымулявання росту насельніцтва:

– Любая краіна хоча, каб у ёй была добрая дэмаграфічная сітуацыя. Але ў нашай краіне правы і ільготы часам толькі дэкларуюцца, таму што абяцаныя ільготы нярэдка цяжка атрымаць, абавязкова нейкая бюрактарычная перашкода не дазваляе гэта зрабіць.

Асабліва небяспечна дэмаграфічная сітуацыя выглядае ў сельскай мясцовасці. Паводле прагнозаў, бліжэйшыя 15 гадоў колькасць сельскага насельніцтва Прынёманскага рэгіёну скароціцца на 91 тысячу чалавек, а гэта – колькасць насельніцтва трох раёнаў вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя