Гарадзенская ДАІ падрыхтавала мапу небяспечных дарог



Гэта стала вынікам аналізу дарожна-транспартных здарэнняў за апошнія тры гады. У зоне рызыкі аказаліся кіроўцы, якія едуць па трасе М6 Гародня-Менск і па аўтадарозе Р44 Гародня-Ружаны-Івацэвічы, – паведамляе «Перспектыва».

b4e2119132

Напрыклад, трагічным для некаторых стаў шлях па трасе М6 у раёне вёскі Пясчанка ў напрамку Гародні. Тут фіксаваліся наезды на пешахода і раварыста са смяротным вынікам. На небяспечным адрэзку ўсталявалі шумавыя палосы, камеру фіксацыі хуткасці і знак абмежавання хуткасці.

За дзевяць месяцаў году на дарогах Гарадзенскага раёну загінулі чатыры чалавекі, а 35 – пацярпелі.