Гарадзенскі айцішнік хоча паставіць светлафор у цэнтры горада



Айцішнік Аляксей Пятрэнка, што працуе ў самым цэнтры Гародні на вуліцы Маркса цягам года фіксуе пастаянныя сутыкненні на скрыжаванні акурат пад вокнамі працоўнага офіса.

Здымкі сутыкненняў ён друкуе ў сваім «Інстаграме» ды «Фэйсбуку». З’явіўся нават адмысловы хэштэг: #дапоставьтевыужесветофор. Менавіта так маладзён спрабуе прыцягнуць увагу грамадскасці да няўдалай дарожнай развязкі.

p

Аляксей Пятрэнка:

— Там вельмі шмат аварыяў. ДАІ мае рацыю ў тым, што знакаў павінна хапаць, але знакаў павінна хапаць на тых кіроўцаў, якія не парушаюць правілаў дарожнага руху. Асноўная праблема ў тым, што ў нас мала хто выконвае правілы і на знакі ніхто не глядзіць. Я лічу, што светлафор прымусіў бы кіроўцаў спыняцца тады, калі ехаць ім забаронена.  

Фотаздымкі з няўдалага скрыжавання набіраюць соткі і тысячы лайкаў. А аўтару чытачы прапануюць  стварыць фотакалендар з выявамі аварыяў: на манер календара гарадзенскай ДАІ. Інфармацыя пра гэтае скрыжаванне таксама з’явілася на гарадскім блогу s13.ru і на старонцы Аўтагродна.бай

p1

p2

p3

p4

Беларускае Радыё Рацыя