Гарадзенскі даішнік здзейсніў суіцыд на працоўным месцы



29 жніўня ў будынку Упраўлення ДАІ здзейсніў суіцыд супрацоўнік дадзенага падраздзялення, паведамляе УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

міліцыя

Прычыны і абставіны высвятляюцца ў ходзе праверкі, якую праводзіць УСК па Гарадзенскай вобласці.

Паводле неафіцыйных крыніц, намеснік камандзіра ўзвода павесіўся ў працоўным кабінеце.