Гарадзенскія філатэлісты атрымалі ўзнагароды



Сябры гарадзенскага абласнога таварыства філатэлістаў атрымалі высокія ўзнагароды за ўдзел у міжнароднай выставе “БелФІЛА-2017”. Сярод удзельнікаў гэтай выставы былі такія вядомыя гарадзенскія збіральнікі паштовых марак, як Чэслаў Багдзевіч, Віктар Анішчык, Віктар Парфёненка, Юры Весялоў, Уладзімір Матронічаў.

Пра ўдзел у гэтай выставе распавядае сябра журы, кіраўнік гарадзенскага абласнога таварыства філатэлістаў Фрыдэрык Гушча:

– Прайшла дзявятая нацыянальная выстава, у якой бралі ўдзел 9 краін. Было 88 удзельнікаў, сярод якіх 25 – з Гарадзенскай вобласці. Выступала Гарадзенская вобласць ва ўсіх класах: тэматыка і гісторыя пошты, літаратура. Усяго 25 экспанатаў. І ўсе ўзнагароджаны медалём. Ніводны экспанат не застаўся без медаля.

Узнагароджанне гарадзенскіх філатэлістаў адбылося ў час “Кірмашу даўніны”, які 29-30 красавіка ўпершыню адбываецца ў абласным цэнтры.  

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня