Гарадзенскія мытнікі канфіскавалі ў расейца рарытэтны Bentley



Мытнікі ў пункце пропуску „Брузгі” на беларуска-польскай мяжы затрымалі аўтамабіль Bentley 1929 выпуску, паведамляе агенцтва БелТА. На ім у Польшчу спрабаваў выехаць грамадзянін Расейскай Федэрацыі. Кіроўца выбраў «зялёны» калідор.

Мытнікі палічылі, што Bentley ўяўляе гістарычную і культурную каштоўнасць. Яны запатрабавалі ў кіроўцы дакументы, якія пацвярджаюць законнасць вывазу дадзенага аўтамабіля. У яго такіх не было. Тады рарытэтную машыну канфіскавалі. Яе кошт ацэньваецца ў 7 мільярдаў рублёў.

Фота БелТА