Прадпрымальнікі: «Будзем прадаваць толькі беларускае, вымрэм як маманты»



Апошні ўказ аб сертыфікацыі тавараў заўважна спустошыў беларускія рэчавыя рынкі. Многія гандлёвыя кропкі на рынках запоўніла беларуская вопратка, а замежную прадукцыю прывозяць амаль выключна з Расеі. Пры гэтым, не зважаючы на даволі высокую якасць, вопратка беларускай прадукцыі надалей не карыстаецца попытам сярод насельніцтва. Гарадзенцы скардзяцца на дарагавізну беларускіх тавараў і адсутнасць разнастайнага асартыменту, — заўважаюць гандляры гарадзенскага Скідзельскага рынку.

— Вісяць спадніцы і кофтачкі таксама ёсць беларускія. Цяжкая прадаецца шчыра кажучы. У нас адну мадэль запусцілі і вось купляйце. Калі мы ўсе будзем стаяць з беларускім, у нас ва ўсіх будзе аднолькавы тавар і мы ўвогуле вымрэм як маманты.

— Цэны на беларускі тавар —высокія, а асартымент, вядома, вельмі ўбогі.

— Людзі без грошай і рынак адрэагаваў на гэта ў момант: людзі вельмі мала купляюць і патрабаванні ў іх высокія — усе выжываюць.   

У сувязі са значным памяншэннем заробкаў, вельмі моцна адчуваецца паніжэнне пакупніцкай здольнасці людзей, — зазначаюць гандляры.

Кася Бергель, беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара