Гарадзенскія сацыял-дэмакраты дапамаглі вырашыць 20-гадовую праблему



Цягам 20 апошніх гадоў у Гародні ў двары па вуліцы Парахавой тырчаў каналізацыйны люк. Пра вялікую колькасць аварый і перашкод праезду з-за яго неаднаразова паведамлялі гарадзенскія блогі і сайты. Да прадстаўнікоў гарадзенскіх сацыял-дэмакратаў з просьбай звярнуліся мясцовыя жыхары.

Кажа Анатоль Мышкевіч, кіраўнік суполкі БСДП (Грамада) у Кастрычніцкім раёне Гародні:

— Сябра нашай партыі Віталь Мойса апавясціў пра гэтую праблему на гарадзенскіх інтэрнэт-рэсурсах. Таксама мы звярнуліся ў мясцовы ЖЭС, водаканал і гэта дало свой вынік. Праблема была вырашана і сёння, як мы бачым, усё зрабілі.

 

Гарадзенскія сацыял-дэмакраты кажуць, што далей будуць дабівацца, каб на гэтай маленькай вуліцы і завулку ў цэнтры горада яшчэ паклалі асфальт, які тут ляжыць толькі кавалкамі.

d1

d2

d3

d5

 

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня