Гарадзенцаў запрашаюць бясплатна стажыравацца ў Еўразвязе



Гарадзенцы розных прафесій могуць паехаць на стажыроўку або на канферэнцыю ў любую краіну Еўразвязу ў рамках праекту MOST (Mobility Scheme for Targeted People-To-People Contacts).

Даведацца больш пра праект можна на інфармацыйным мерапрыемстве ў адміністрацыі «Гроднаінвест» па вуліцы Горкага, 91 А  (канферэнзала),  у панядзелак, 28-га верасня, а 14-й гадзіне.

Каб паўдзельнічаць у праекце, неабходна падаць заяўку на ўдзел у семінары, канферэнцыі або стажыроўцы працягласцю да чатырох тыдняў. Праект накіраваны на працуючых людзей розных прафесій.

Прыём заявак ужо пачаўся. Падаваць іх можна да канца праекту – да снежня 2017-га года. Арганізатары чакаюць, што магчымасцю скарыстаюцца змогуць паўтары тысячы беларускіх спецыялістаў у галінах культуры, навукі і тэхналогіі, адукацыі, а таксама дзяржаўныя чыноўнікі, прадстаўнікі грамадскіх і прыватных арганізацый і прадпрыемстваў.

Беларускае Радыё Рацыя