Гарадзенцы «Намалююць веды»



27-га жніўня  перад Палацам культуры тэкстыльшчыкаў, што ў самым цэнтры Гародні, адбудзецца дабрачынная акцыя „Намалюем веды”.

1872480_original

Акцыю рыхтуе „Гарадзенскі дзіцячы хоспіс” сумесна з творчай камандай „Вольная студыя” і адной з фірмаў гораду. У праграме акцыі  эксперыментальная пастаноўка, якая ўключае выкарыстанне гіраскутэраў, праграма ад танцавальных калектываў горада („Каманда Дома 46″, „Вольная студыя”, Танцавальная кампанія „Пачатак” )

Пра будучае мерапрыемства распавядае Іоанна Немчыноўская, намесніца дырэктара „Гарадзенскага дзіцячага хоспіса”:

– Гэта робіцца для таго, каб людзі больш зычліва адносіліся да дзяцей-інвалідаў, да ўсіх, каму патрэбная дапамога і спачуванне. Мы спадзяемся, што да нашай акцыі далучацца не толькі дзеці, але і  дарослыя.

Праграма завершыцца флэшмобам з размалёўкай касцюмаў танцораў і агульным танцам, а створанае ў гэты час маляўнічае палатно з пажаданнямі арганізатары акцыі плануюць размясціць у гарадскім парку Жылібера. На працягу акцыі ўсе жадаючыя змогуць з дапамогай фарбаў і пэндзляў захаваць на паперы творчыя фантазіі і самыя добрыя ўспаміны аб летнім адпачынку.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

el-magico.livejournal.com