Гарадзенцы назіраюць за міграцыяй птушак



Шаснаццаты раз грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” запрасіла гарадзенцаў паназіраць за восеньскай міграцыяй птушак. З дапамогай спецыяльнага абсталявання дзеці і дарослыя мелі магчымасць убачыць птушак зблізу.

ptuszki9

Акцыя праходзіць у межах ПанЕўраспейскіх дзён назірання за птушкамі і ладзіцца дзеля папулярызацыі арніталогіі – зазначыў намеснік старшыні грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Зміцер Вінчэўскі

– У парку не так шмат птушак, як бы нам хацелася. Але шмат людзей прыходзіць, сем’яў, асабліва з дзеткамі. Мы запрашаем іх паглядзець самых звычайных нашых птушак, якія не баяцца людзей. І таму гэта даволі лёгка зрабіць з дапамогай оптыкі, якую мы таксама прадстаўляем жадаючым.

Акцыя па назіранні за птукамі працягнецца ў нядзелю, 4 кастрычніка. Сябры арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” запрашаюць жадаючых на палявую экскурсію берагамі Нёмана і Свіслачы. Падобная акцыя ладзіцца  па ўсёй  Еўропе  і ў Цэнтральнай Азіі амаль у пяцідзесяці краінах, а ўдзел у ёй прымаюць больш за 20 000 чалавек.

Беларускае Гадыё Рацыя, Гародня