Гарадзенцы пра падвышэнне пенсійнага ўзросту



11 красавіка кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 137 „Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння”. Згодна гэтага дакумента, з 1 студзеня 2017 года прадугледжана паэтапнае штогадовае падвышэнне на 6 месяцаў агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту да дасягнення мужчынамі 63 гадоў , жанчынамi – 58 гадоў ; аналагічнае павелічэнне (на 3 гады за 6 гадоў) узросту, які дае права на льготныя працоўныя пенсіі і пенсіі за выслугу гадоў; суразмернае агульнаграмадзянскае паступовае падвышэнне гранiчнага ўзросту знаходжання на ваеннай службе вайскоўцаў.

Што думаюць гарадзенцы пра гэтую пастанову, яны распавялі карэспандэнту нашага радыё падчас невялічкага апытання на вуліцах горада:

– Калі нам, мужчынам, павялічаць пенсійны ўзрост, то мы дакладна не дацягнем да пенсіі. Ну, а не павялічваць таксама нельга, хто нас карміць будзе? Нейкі кавалак часу пасля 60 гадоў хочацца, колькі застанецца – 10 ці 15 год, прысвяціць сабе, сваім захапленням, хобі.

– Асноўная частка насельніцтва ў нас – пенсіянеры. Я хачу працаваць і магу. Але ёсць перспектыва таго, што мяне, магчыма, звольняць.

Па словах гарадзенцаў, найлепшым выйсцем пры  падвышэнні пенсійнага ўзросту было б падвысіць яго міліцыянтам і вайскоцам, а таксама зменшыць колькасць міліцыі ў краіне.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота  grodno24