Гарадзенцы прывіталі Новы год прабегам цвярозасці



Прабег цвярозасці прайшоў у гарадзенскім лесапарку „Пышкі” у першы дзень 2017 года. Нягледзячы на святочны ранак, у прабегу ўдзельнічалі 120 чалавек. Найстарэйшаму бегуну, Аляксандры Смірновай, ветэрану вытворчага аб’яднання «Азот» — 76 гадоў.

Аляксандра Смірнова:

—  На «Азоце», у Менску, паўсюль бегала, але гэта было вельмі даўно. Мне ўжо амаль 76 гадоў, чаго ж тут хацець, але я хацела прабегчы, бо я люблю бегаць, і збіраць журавіны. Неверагодна, я ні разу не перайшла на крок, увесь час бегла, у сваім тэмпе. Створца кажа: працуйце на сваім роўні разумення сіл, здароўя і гэтак далей. І я з ім згодная, я працую на сваім роўні і таму я амаль не запыхалася.

Апрача прабегу быў арганізаваны гіравы марафон: падыманне і кіданне васьмікілаграмовых гіраў. Прабег цвярозасці арганізуе ўжо цягам некалькіх гадоў дабрачыннае таварыства пры гарадзенскай епархіі Праваслаўнай Царквы. Галоўная задача прабегу — папулярызацыя здаровага ладу жыцця.

https://www.youtube.com/watch?v=MUlPFL8DCW0&feature=youtu.be

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара