Гарадзенцы згадвалі падзеі І Сусветнай вайны



Пра падзеі Першай сусветнай, пра тую спадчыну, што пакінулі пасля сябе немцы, распавядалі на сустрэчы гарадзенскіх гісторыкаў у арт-галерэі “Крыга”.

unnamed4

Зміцер Люцік распавёў прысутным пра тое, як пачынаўся перыяд немецкай акупацыі Гародні, як немцы прыстасоўваліся да жыцця ў малавядомым горадзе. Гарадзенскі збіральнік Ян Лялевіч паказаў калекцыю нямецкага ваеннага фотаздымка.

Пра пачатак нямецкай акупацыі распавядае гарадзенскі гісторык Зміцер Люцік:

– 1 верасня 1915 года Гарадзенская крэпасць была занятая нямецкімі войскамі – пяхотай Восьмай арміі генерала Шольца. З гэтага моманту і да красавіка 1919 года Гародня заставалася нямецкай. Немцы захавалі для горада статус крэпасці.

Ян Лялевіч:

– Немцы пакінулі нам не толькі мажлівасць здабыцця незалежнасці, але таксама дзякуючы ім мы вярнулі сабе Грыгарыянскі каляндар, атрымалі мажлівасць захаваць хаця б дзякуючы іхным здымкам выгляд нашай архітэктурнай  спадчыны, якой яна была 100 гадоў таму.

Арганізатарамі сустрэчы былі выдавецкая ініцыятыва ”Гарадзенская бібліятэка” разам з „Асамблеяй Няўрадавых Арганізацый”.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня