Гарбузы ледзьве ўлезлі ў агарод



Сёлета ў Беларусі вельмі ўрадзіла бульба і… гарбузы. Вось як, напрыклад, у жыхаркі вёскі Парэчча Слонімскага раёна Наталлі Іскрык. Гаспадыні застаць дома не ўдалося, але ўсе, хто праязджае каля яе хаты і невялікага агарода, не могуць адвесці вачэй ад жоўтых гарбузоў. Іх на агародзе вырасла больш за сотню, яны ледзьве памясціліся на градах. Адным словам, наступіла гарбузовая восень!

Барыс Баль, Беларускае Радыё рацыя, Слонімскі раён

Фота аўтара