Гародня: кветкі да дома, дзе жыў Ткачоў



Да 75-годдзя з дня народзін выбітнага археолага і гісторыка Міхася Ткачова ў Гародні студэнты Купалаўскага ўніверсітэта ўсклалі кветкі да памятнай шыльды на доме, дзе жыў навуковец з 1978 па 1989 год.

Пра ўскладанне кветак распавядае ініцыятар акцыі Алесь Гаршкоў:

– Міхась Ткачоў з’яўляецца выбітным грамадскім дзеячам, гісторыкам. Для нас, студэнтаў Гарадзенскага ўніверсітэта, Ткачоў павінен быць тым чалавекам, на якога раўняюцца. Таму што, на жаль, сёння, на мой погляд, няма такога чалавека, які б мог згуртаваць як выкладчыкаў, так і студэнатаў. Накіраваць і выхаваць не проста навукоўцу, кандыдата навук, а перш за ўсё – чалавека.

Ускладанне кветак стала першай акцыяй, прысвечанай 75-годдзю выбітнага навукоўца і грамадскага дзеяча. У Купалаўскім унівесітэце пройдзе круглы стол,  прысвечаны Міхасю Ткачову, а гарадзенскі Цэнтр гарадскога жыцця падрыхтаваў невялічкую сустрэчу, прысвечаную творчасці Ткачова.

 

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня