Генпракурор Украіны назваў Януковіча арганізатарам забойстваў на Майдане



Расследаванне справы аб забойствах на кіеўскім Майдане ў лютым 2014 года набліжаецца да завяршэння, арганізатарам Генпракуратура Украіны лічыць Віктара Януковіча. Пра гэта генеральный пракурор Украіны Віктар Шокін заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу «Інтэр».

«Практычна справа скончана. Зразумела, што ён кіраваў праз сваіх паплечнікаў, гэтых людзей і арганізацыю забойстваў на Майдане і ўсім, усім, усім кіраваў Януковіч праз сваіх людзей», – сказаў Шокін.

Генпракурор спадзяецца, што Януковіч будзе «вернуты на Украіну» і прыцягнуты да адказнасці пасля заканчэння ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны.

У лютым з’явілася інфармацыя, што экстранную эвакуацыю былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча ў 2014 годзе дапамагаў праводзіць часова выконваючы абавязкі губернатара Тульскай вобласці Аляксей Дзюмін. У кастрычніку 2015 году следства сцвярджала, што не мае доказаў датычнасці Расеі да стральбы ў цэнтры Кіева. У ходзе сутыкненняў на Майдане загінулі больш за 100 чалавек, большасць былі застрэлены ў канцы лютага 2014 года.