Гімн “Магутны Божа” гучаў у касцёле Святога Андрэя



Фарны касцёл Святога Андрэя ў Слоніме 27 лістапада адзначыў сваё лакальнае свята – свята касцёла Святога Андрэя. Дзесяткі каталікоў прыйшлі і прыехалі на гэта ўрачыстае свята, якое пачалося ў касцёле гімнам “Магутны Божа” на словы беларускай паэткі Наталлі Арсенневай.

Свята касцёла адкрыў яго настаяцель айцец Віталь, які шчыра павітаў тых, хто завітаў на урачыстаць. Сярод ганаровых гасцей былі біскуп Гарадзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, былы настаяцель касцёла айцец Вітольд Жальветра, старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі і іншыя асобы.

Касцёл Святога Андрэя ў Слоніме – помнік архітэктуры віленскага барока, быў пабудаваны ў 1775 годзе. Пасля Другой сусветнай вайны ён быў закрыты і ў ім складзіравалі соль. У 1990 годзе касцёл вярнулі каталікам і пачалі аднаўляць. Цяпер касцёл святога Андрэя – адзін з прыгажэйшых храмаў Слонімшчыны.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім