Гомельскае ТБМ распрацавала дапаможнік па правядзенні моўных курсаў для дзяцей



Гомельская філія «Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны» распрацавала дапаможнік для правядзення моўных курсаў для дзяцей. Электронная версія выдання змяшчае гульні, творчыя заданні, забаўкі, разлічаныя на 10 заняткаў з дашкалятамі і дзецьмі малодшага школьнага ўзросту. У зборніку прадстаўленыя метадалагічныя напрацоўкі вядоўцы гомельскіх моўных курсаў «Мова дзяцей» Алесі Аўласевіч.

— Я таксама па сваіх занятках склала дапаможнік. Там ёсць гульні, нейкія інтэрактыўныя заданні, раздрукоўкі з розных падручнікаў. Канешне, калі я ўжо пачала з гэтым працаваць, высветлілася, што ў нас вельмі шмат усяго, але гэтага няма ў кармах, бо мала асобнікаў. Выкладчыкі ўвесь час нешта шукаюць. Магчыма мой дапаможнік будзе такім падручнікам, куды можна зазірнуць і выкарыстаць як прыклад.

Электронная версія дапаможніка ад «Мовы дзяцей» для навучання дзяцей беларускай мове даступная на сайце kli4nik.info. Складальніца зборніка Алеся Аўласевіч плануе выдаць таксама друкаваны варыянт сваёй працы.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота: kli4nik.info