Гомельскія бізнесоўцы выбіраюць беларускую мову



Гомельская філія Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны праводзіць акцыю „Дзякуй за мову”. Актывісты выказваюць падзяку прадстаўнікам бізнесу, якія прыязна ставяцца да роднай мовы. Старшыня гарадскога аддзялення ТБМ Алеся Аўласевіч заўважае, што вельмі важна падтрымліваць першыя крокі бізнесу па ўвядзенні роднай мовы ў штодзённы ўжытак.

Алеся Аўласевіч:

Апошнім часам з’яўляецца ўсё больш бізнесоўцаў, якія прасоўваюць сваю прадукцыю па-беларуску. ТБМ гэта бачыць і цэніць. І нам хочацца такія арганізацыі ўсяляк падтрымліваць і выказваць падзяку. Мы плануем кампанію развіваць, каб кожны беларускамоўны прадукт быў заўважаны і атрымаў падзяку. Я думаю, гэта можа натхніць іншых.

Дырэктар гомельскай кампаніі „Тэрмадэкор” Вадзім Мартыненка пачаў рабіць першыя крокі па беларусізацыі свайго бізнесу. Частку рэкламы, шыльды і абвесткі яго супрацоўнікі робяць на роднай мове.

Вадзім Мартыненка:

– Зараз мы праводзім рэканструкцыю памяшканняў, таму аўтаматычна мяняем многія шыльды і абвесткі на беларускамоўныя. Гэта патрабуе нейкага часу. Каб уключыць асноўную беларускамоўную версію на сайтах, патрэбна дзесьці два месяцы. А яшчэ мы плануем памяняць білборды, банеры, фірмовыя бланкі, візітоўкі, рэкламу на машынах. Для ўсяго гэтага патрэбны бюджэт, таму змены будуць адбывацца паступова.

Вадзім Мартыненка падкрэслівае, што беларусізацыя ў ягонай кампаніі будзе праходзіць вельмі павольна і без усялякага прымусу, каб не выклікаць адваротны эфект.

12573766_959682977458051_7216264481792077753_n

12642737_959683084124707_2646721033437595892_n

56

Прадстаўнікі гомельскага дробнага бізнесу таксама не цураюцца беларускай мовы ў рэкламе. Індывідуальны прадпрымальнік Аляксандр Мякшынаў займаецца ўсталёўкай вокнаў і ўваходных дзвярэй. Ён кажа, што менавіта беларуская мова ў рэкламе дапамагае яму часцяком абыходзіць канкурэнтаў. Беларускамоўныя рэкламныя ўлёткі і буклеты прыцягваюць увагу кліентаў.

У будучым я планую развіваць бізнес пад брэндам „Зорыца”. Беларуская мова для мяне – гэта і ўдалы маркетынг, і патрыятызм. Мой род па лініі маці мае прозвішча Гулевіч. Мае продкі жывуць на Гомельшчыне больш за 300 год. Бацька паходзіць з Магілёўшчыны. Вялікае княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Беларусь – гэта радзіма маіх продкаў, таму беларуская мова для мяне родная”.

Гомельцы, якія хочуць далучыцца да кампаніі „Дзякуй за мову”, могуць фатаграфаваць беларускамоўныя шыльды і размяшчаць іх у сацыяльных сетках з хэштэгам #дзякуйзамову.

12366178_660106384132224_5543934756682895317_o

12669569_1116877381669723_8497943049063860990_n

 

12366351_659065900902939_5984086892510990767_n

10277576_559492067560424_5707897152953127589_n

Мікола Бянько, Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота з facebook.com, kli4nik.info