Гомельскія дэмакратычныя актывісты ўшанавалі ахвяраў сталінізма



Каля 15 прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і партый рэгіёна ўсклалі вянкі і кветкі да помных крыжоў на 9-м кіламетры Чарнігаўскай шашы, а таксама ў Шчакатоўскім лесе.

wp_20161102_032

У гэтых месцах у 1930-я гады адбываліся масавыя расстрэлы так званых „ворагаў народа”.

wp_20161102_021

Намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў лічыць важнай справай ахову памяці пра ахвяраў сталінізма, каб падобныя трагедыі больш ніколі не паўтараліся.

– Чалавечае жыццё – гэта найвышэйшая каштоўнасць, і мы павінны заўсёды пра гэта памятаць. Асабліва гэта актуальна зараз, калі ўсхваляюць Сталіна, які знішчыў мільёны людзей, знішчыў самых выбітных людзей Беларусі, вынішчыў шмат беларусаў, якія марылі пра лепшую будучыню, але іх жыццё было перарванае сталінскімі рэпрэсіямі.

У пачатку 1990-х дэмакратычны Гарсавет Гомеля пастанавіў усталяваць помны крыж ахвярам сталінскіх рэпрэсій на 9-м кіламетры Чарнігаўскай шашы.

wp_20161102_015

У 2007 годзе грамадскасць дазналася пра месца масавых расстрэлаў у Шчакатоўскім лесе. Але ўлады занялі пазіцыю, згодна з якой злачынствы маглі быць здзейсненыя падчас ІІ Сусветнай вайны нацыстамі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель