Гомельскія ідэолагі супраць незалежных журналістаў



Адмысловае распараджэнне распрацавалі супрацоўнікі ідэалагічнага аддзела Чыгуначнага раёна, якое фактычна забараняе кіраўнікам дзяржаўных установаў і прадпрыемстваў кантактаваць з недзяржаўнымі журналістамі.

У дакуменце ўтрымліваецца патрабаванне аб інфармаванні ідэолагаў пра спробы ўзяць інтэрв’ю журналістамі тэлеканала «Белсат» альбо прадстаўнікамі «Беларускай асацыяцыі журналістаў».

Відэааператар-фрылансер Кастусь Жукоўскі бачыць у такім дакуменце прыкметы парушэння заканадаўства.

— Гэтая забарона нічога не дасць. Людзі ў нас і так баяцца. А тыя чыноўнікі, людзі, якія нам кажуць, не будуць баяцца гэтай паперкі. Гэта наносіць шкоду Беларусі як унутры, так і на міжнароднай арэне. Гэта дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь, бо гэтай паперкай папросту растоптваецца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Права на збор і распаўсюд інфармацыі. Не трэба быць журналістам можна быць проста чалавекам і збіраць інфармацыю. Чалавек на гэта мае права.  

Тэлеканал «Белсат» — незалежнае спадарожнікавае тэлебачанне, якое вяшчае на тэрыторыю Беларусі з Польшчы. Шматлікія спробы атрымаць акрэдытацыю супрацоўнікамі тэлеканала ў беларускім Міністэрстве замежных справаў ні да чаго не прывялі. Карэспандэнты «Белсату», як і «Радыё Рацыя», шматразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за працу без акрэдытацыі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель