Гомельскія мытнікі канфіскавалі ў расейца зброю і боепрыпасы



Гомельскія мытнікі канфіскавалі ў расейца на беларуска-ўкраінскай мяжы зброю і боепрыпасы.

2016.03.10   1

(Фота gomel.customs.gov.by)

Як паведамілі ў прэс-службе Гомельскай мытні, пры правядзенні мытнага кантролю легкавога аўтамабіля „Нісан”, якім кіраваў жыхар РФ, супрацоўнікі мытні выявілі стрэльбу „Сайга-9″ з 50 патронамі да яе і траўматычны пісталет „Хорхе-3М” з 21 патронам. Зброя знаходзілася ў салоне і багажным адсеку транспартнага сродку.

Падчас праверкі праведзеная балістычная экспертыза.

Увоз ажыццяўляўся без неабходных дазвольных дакументаў, наяўнасць якіх вызначаная мытным заканадаўствам Еўразійскага эканамічнага саюза. Акрамя таго, зброя і боепрыпасы перамяшчаліся без мытнага дэкларавання, якое ў гэтым выпадку павінна было ажыццяўляцца абавязкова.

У дачыненні да грамадзяніна Расеі распачатая справа на падставе ч. 2 арт. 228 КК. Матэрыялы перададзеныя ў Ельскі раённы аддзел Следчага камітэта па Гомельскай вобласці.

belapan.by