Гомельцы абураюцца адкрытай рэкламай казіно



У цэнтры горада з’явілася некалькі білбордаў з заклікам наведаць забаўляльныя ўстановы.

Рэлігіязнаўца Віктар Адзіночанка лічыць, што рэклама казіно можа адмоўна паўплываць на многіх грамадзянаў:

 — Адна справа, калі ёсць казіно. Вось мы тут стаім каля вакзала, і тут таксама ёсць казіно,  людзі гуляюць і так далей. Можа, калі людзі багатыя, дык гэта іхныя справы, але я ведаю выпадкі, калі чалавек, пачаўшы гуляць, нанёс вялікія страты для сям’і, вельмі вялікую шкоду. 

Гамяльчук Аляксандр Гехт у свой час быў сталым наведнікам казіно, але цяпер ставіцца да гэтага бізнесу адмоўна:

— Чалавек уцягваецца паступова, у казіно ствараецца адмысловая атмасфера: там няма гадзіннікаў, няма вокнаў, каб чалавек мог спакойна згубіцца ў часе і не ўзгадваць пра нейкія хатнія ці працоўныя справы і праблемы. Да стала падаюць каву, гарбату, напоі. У некаторых казіно нават бясплатна. У некаторых казіно амерыканскага тыпу праз кандыцыянер запампоўваюць кісларод, каб чалавек не хацеў спаць. Усе гэтыя выдаткі акупляюцца.

У Польшчы рэклама казіно забароненая законам. У Беларусі, у адрозненне ад Украіны і Расеі, каля 1000 казіно і гульнявых заляў працуюць цалкам легальна.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель