Грамадскае аб’яднанне «Інвалід і асяроддзе» рыхтуе беларуска-польскі роварны прабег



Беларуска-польскі роварны прабег рыхтуюць сябры моладзевага грамадскага аб’яднання «Інвалід і асяроддзе». Пра гэта паведаміў лідар арганізацыі Іван Шмыга. Мерапрыемства пройдзе ў красавіку ў межах праэкту «Новыя магчымасці для працаўладкавання людзей з асаблівасцямі развіцця праз захаванне традыцыйных рамёстваў», які быў падтрыманы Амбасадай ЗША у межах USAID (Агенцтва Злучаных Штатаў Амерыкі па міжнародным развіцці), — распавёў старшыня аб’яднання:

— Гэта рэабілітацыя, гэта здароўе. Уся Еўропа ездзіць на роварах, кідаючы свае машыны у прадмесцях гарадоў. І мы да гэтага прыйдзем, бо гэта будучыня.

Паводле Івана Шмыгі, велапрабег стартуе ў заказніку «Прыбужскае Палессе», далей адбудзецца перасячэнне беларуска-польскай мяжы, наведванне гораду Люблін і вяртанне ў Берасце на фестываль «Непратаптаны шлях».

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце