Грамадскі актывіст: Ідзем на выбары, каб не стаць маргіналамі



Выбарчая кампанія ў рэгіёнах набірае абароты. У Бярозе прэтэндэнт у кандыдаты ў парламент ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Кабанаў ужо стварыў касцяк сваёй ініцыятыўнай групы, але спадзяецца на яе павелічэнне да часу рэгістрацыі. Кандыдат лічыць, што ўдзельнічаць у выбарах трэба, каб не стаць маргіналамі:

– Зразумела, што ёсць у нас і палітвязні і выбары ў нас не сумленныя. Але гэтым разам здымацца мы не плануем. У нас свае мэты на гэтую кампанію. Першая мэта: папулярызацыя праграмы Аб’яднанай грамадзянскай партыі “Мільён новых працоўных месц для Беларусі”. Трэба ахапіць як можна больш насельніцтва, каб данесці гэтую праграму. Таму што яна вельмі актуальная на сённяшні дзень. Другое, паказаць як праходзяць у нас выбары прадстаўнікам АБСЕ. Удзельнічая ў выбарах, прасцей затым данесці людзям, што адбываецца.

Аяксандр Кабанаў лічыць, што пераламаць сітуацыю мірным шляхам праз выбары можна толькі пры актыўнасці электарату.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя