Грамадскія актывісты Гародні плануць удзельнічаць у Першамаі



Грамадскія актывісты Гародні плануюць удзельнічаць у мерапрыемствах, якія пройдуць 1 траўня, у дзень салідарнасці працоўных. Эканамічнае пагаршэнне стану грамадзянаў, немагчымасць знайсці годную працу беспрацоўным, – будзе асноўнай тэмай акцыі салідарнасці.

Кажа прадстаўнік прафсаюза РЭП Васіль Корабаў:

– Таксама ў пенсіянераў пенсіі не дужа вялікія. Цэны на тавары і паслугі растуць не па днях, а па часах. І народ бяднее, бяднее і бяднее. Трэба патрабаваць ад кіраўніцтва і дзяржавы, і горада – яны ў гэтым таксама павінны быць зацікаўлены, каб яны падумалі аб тым, як людзям жыць далей з такімі даходамі і такімі цэнамі.

У Гародні яшчэ невядома, ці ўлады арганізуюць дэманстрацыю. Ужо цягам паўтара дзясятка гадоў дэманстрацыі працоўных не праводзяцца ў горадзе над Нёманам.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя