Грамадзяне Беларусі пацярпелі ў ДТЗ у Барселоне



Беларусы, якія пацярпелі 14 верасня ў ДТЗ у Барсэлоне, пакінулі лякарню, паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Зміцер Мірончык.

Паводле яго, у сувязі з інфармацыяй пра ДТЗ, апублікаванай у іспанскіх медыях, беларуская амбасада звязалася з камітэтам па бяспецы Барсэлоны. Там пацвердзілі, што сярод пацярпелых былі тры грамадзяніна Беларусі.

***

Грамадзяне Беларусі пацярпелі ў выніку ДТЗ з удзелам турыстычнага аўтобуса ў Барселоне.

Пра гэта паведамляе газета El Mundo са спасылкай на ўрад Каталоніі. Сярод пацярпелых таксама грамадзяне Іспаніі, Германіі, Літвы і Польшчы. Па невядомых прычынах аўтобус перакуліўся. Абставіны здарэння высвятляюцца.