Гульня “Біржа ідэй’’ у Берасці будзе працягвацца да траўня



Гульня “Біржа ідэй’’ стартавала ў Берасці ў межах праекту “Будзь валанцёрам!’’. У інтэрнэце прадстаўнікі розных арганізацый ды ініцыятыў выклалі свае праграмы дзеянняў і задумкі, для таго каб абраць найлепшых з іх у сацыяльных сетках арганізаванае анлайн-галасаванне, – расказвае адна з арганізатараў конкурсу Алена Каховіч.

– Гэта гульня. Яна ідзе восемь тыдняў. То бок яна закончыцца ў траўні. Такім чынам удзельнікі змогуць рэалізаваць сябе як валанцёры і падрыхтавацца да вялікай справы. То бок, яны спачатку падаюць ідэі, якія хочуць рэалізаваць, пасля ўсе тыя ідэі ідуць на галасаванне, пасля лепшая ідэя, якая выйграе гэтае галасаванне, атрымлівае невялікія сродкі на рэалізацыю, і вось так яе адпаведна рэалізоўваюць.

Сярод прапанаваных ідэяў – актывізацыя грамадскай актыўнасці ў такіх экалагічных справах, як ачыстка возера, або прыборка прыдамавой тэрыторыі, праца з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, майстар-класы па здаровым харчаванні ды шмат чаго іншага.

Беларускае Радыё Рацыя