Гуркоў: Заняткі боксам не замінаюць мне ведаць, хто такі Вітаўт і Кастусь Астрожскі



Больш за дзесяць слухачоў “Мовы Нанова” трапілі на закрыты майстар-клас ад “народнага чэмпіёна” і мелі магчымасць 4 гадзіны дужацца з Віталём Гурковым. Здымкі праходзілі ў менскай трэнажорнай зале Moby Dick, дзе Віталь Гуркоў працуе трэнерам.

«Заняткі боксам не замінаюць мне ведаць, хто такі Вітаўт і Кастусь Астрожскі. Гэта як бокс — ты можаш не быць чэмпіёнам ці адразу размаўляць, як Купала ці Колас, але пачаць варта», — кажа 11-разовы чэмпіён свету па тайскім боксе Віталь Гуркоў.

Віталь Гуркоў — беларускі баец, які ўжо больш за 10 разоў станавіўся чэмпіёнам свету па тайскім боксе паводле розных версій. Ведае беларускую мову, цікавіцца гісторыяй, культурай.