Ігар Банцар: Мусім вычысціць Беларусь ад гэтага бруду



За налепкі ДНР на транспартных сродках, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь, прадугледжаны штраф у памеры 1 базавай велічыні.

Ігар Банцар

Такі адказ прыйшоў гарадзенцу Ігару Банцару, які падаваў запыт у Дзяржаўтаінспекцыю Гарадзенскай вобласці аб законнасці такіх налепак. Грамадскі актывіст некалькі тыдняў таму ўбачыў джып з налепкай ДНР і напісаў заяву ў гарадзенскую ДАІ:

– Я вельмі задаволены адказам, які прыйшоў на мой зварот, які я пісаў на імя начальніка абласнога ДАІ. Гэта нам дадало ўпэўненасці і сіл у тым, што трэба далей змагацца з праяўленнямі сепаратызму, які праяўляецца таксама і такімі метадамі, як налепкі незразумелых структураў на беларускіх машынах.

Па словах Ігара Банцара, ён збіраецца далей падаваць на ўладальніка гэтага аўто заяву ва ўпраўленне КДБ па Гарадзенскай вобласці, каб законнным шляхам памагатага “рускага міру” прыцягнулі да адказнасці за праявы сепаратызму.

b2

b1

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня