Выканкамам прапанавалі адну вуліцу назваць Гомельскай



У гэтым годзе Гомель адзначае 680-годдзе вызвалення Гомельшчыны ад намеснікаў Арды і іншых заваёўнікаў. Гэта здзейсніў князь Альгерд. Каардынатар грамадскай ініцыятвы “Справаводства па-беларуску”, жыхар Гомеля Ігар Случак лічыць, што гэтаму юбілею мала надаецца ўвагі ў Беларусі, таму ён разаслаў ва ўсе равыйканкамы краіны ліст з адмысловай прапановай:

– Я звярнуўся да раённых выканаўчых камітэтаў Беларусі і распавёў ім пра гэтую дату, і прапанаваў у будучым, каб новая вуліца была названая, альбо старая была перайменаваная, па магчымасці, у вуліцу Гомельскую. Каб такім чынам павязаць усе рэгіёны Беларусі паміж сабой.

Ініцыятыва гэтага звароту звязана яшчэ і з тым, што ў расейскім імперскім друку час ад часу ўзнікаюць дыскусіі пра незаконнае далучэнне Гомеля да Беларусі ў 1926 годзе. “Але як сведчыць гісторыя і гэты юбілей, Гомельшчына – гэта старажытная беларуская зямля,” – заключае Ігар Случак.

Беларускае Радыё Рацыя