Інфармацыйная акцыя „Беларусы выбіраюць Еўропу!” прайшла ў Бярозе



Горад Бяроза стаў чарговым месцам, дзе актывісты незалежнай арганізацыі „Вольны горад” пазнаёмілі жыхароў з выгадамі еўрапейскай арыентацыі краіны. Буклеты і плакаты на гэтую тэматыку былі распаўсюджаны па пад’ездах, дошках аб’яваў, рэкламных тумбах, – кажа актывістка “Вольнага гораду” Паліна Шарэнда-Панасюк:

– Інфармацыйная кампанія скіраваная на папулярызацыю еўрапейскіх каштоўнасьцяў і на простых прыкладах паказвае сацыяльна-эканамічную розніцу паміж Беларуссю і Еўропай. Вельмі дасціпна гэтую розніцу ахарыктазавала адна з жыхарак Бярозы, якая атрымала ад актывістаў буклет: „Бядней чым у Беларусі зараз ужо нідзе не жывуць”.

Раней такія акцыі актывісты правялі ў Берасці, Кобрыне і Маларыце. Актывісты “Вольнага гораду” будуць папулярызаваць еўрапейскія каштоўнасці для беларусаў і надалей працягнуць такія акцыі.

Беларускае Радыё Рацыя