Інфармацыйная акцыя пра малы памежны рух



Працягваецца кампанія па інфармаванні жыхароў Берасцейшчыны пра малы памежны рух з Польшчай. Актывісты “Вольнага горада” наведалі Маларыту і буйныя населеныя пункты Маларыцкага раёна. Інфармацыйныя буклеты распаўсюджвалі па паштовых скрынях і раздавалі на вуліцы.

DIGITAL CAMERA

А вялікія інфармацыйныя плакаты з інфармацыяй пра малы памежны рух традыцыйна расклеілі на дошках аб’яваў і стэндах. Гаворыць каардынатарка кампаніі Паліна Шарэнда-Панасюк:

– Унікальнасць Маларыцкага раёна ў тым, што ён знаходзіцца на памежжы трох дзяржаў – Беларусі, Украіны і Польшчы. Тысячы жыхароў Маларытчыны амаль штодня ездзяць электрычкамі ва Украіну. Увядзенне малога памежнага руху з Польшчай паспрыяла б таму, што яны маглі б ездзіць таксама і ў Польшчу.

Як адзначае Паліна Шарэнда-Панасюк, малы памежны рух паспрыяе не толькі магчымасці паехаць па закупы, але і пашырыць кругагляд. Маларыцкі раён з увядзеннем малога памежнага руху стаў бы своеасаблівым мастом паміж трыма краінамі.

Беларускае Радыё Рацыя